У цягніках для пенсіянераў па ўзросце прадугледжана 50%-я зніжка на праезд



Кожны год у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ з 1 траўня па 30 верасня грамадзяне, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, маюць права на зніжку 50% ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканом класа.

Не прадугледжваецца прадастаўленне гэтай ільготы пры праездзе ў цягніках рэгіянальных ліній бізнес класа (з нумараванымі месцамі), а таксама пры праездзе ў цягніках гарадскіх ліній.

Для набыцця праязных дакументаў са зніжкай трэба прад’яўляць арыгінал пенсіённага пасведчання. Таксама гэты дакумент неабходна мець пры сабе пры праездзе ў цягніках рэгіянальных ліній эканўм класа.

Акрамя таго, як нагадалі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі, ільготныя праязныя дакументы пенсіянеры па ўзросце з 1 траўня па 30 верасня могуць аформіць не толькі ў білетных касах, але і праз тэрміналы самаабслугоўвання.

zviazda.by