У ваколіцах Гародні шукалі цмока



Гарадзенскія аматары экстрэмальных гульняў шукалі цмока – легендарную жывёліну, якая нібыта калісьці жыла на тэрыторыі Беларусі. Некалькі год таму праект “У пошуках цмока” ладзіла агульнанацыянальная кампанія “Будзьма беларусамі!” і гарадзенцы вырашылі падтрымаць гэты праект, правёўшы гульню. Паводле яе аўтараў, цмок, які жыў у старажытнай  Гародні, незвычайны, кажуць, што ён ўмеў мяняць сваё аблічча. Пра гульню распавядае адзін з яе аўтараў, гарадзенскі фатограф Аляксандр Саенка:

– Гэтая гульня была “завязаная” на гістарычных мясцінах горада, гульцы змаглі наведаць старое падзямелле, дзе раней выпрацоўвалі скуры, таксама можна было пабачыць вадзяны млын, таксама закінуты. Наведалі розныя цікавыя мясціны ў горадзе, такія, як напрыклад, дом масонаў.

Пераможцамі гульні стала каманда «Старычкі-разбойнікі». Яны граюць у падобныя гульні ўжо больш за паўгада. Каманды, што занялі тры прызавыя месцы, атрымалі падарункі ад кампаніі Symbal.by.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя