У Варшаве працягваюць аказваць гумдапамогу



У Варшаве працягваюць аказваць гуманітарную дапамогу ўкраінцам ды беларусам, што вымушаны былі з’ехаць з Украіны.

Фота nash-dom.info

Адныя з ініцыятараў – прадстаўнікі арганізацый „Наш дом” і „Дар”, распавяла прадстаўніца ініцыятывы Любоў Шыманская:

Наш склад працягвае працаваць, мы трохі памянялі расклад. З наступнага тыдня ў нас будуць панядзелак, чацвер выходныя, а ў астатнія дні мы працуем ад 10 да 19 уключна з суботай і нядзеляй. У нас аказваецца гуманітарная дапамога ўцекачам, якія выехалі з Украіны. Гэта невялікая прадуктовая карзіна, вопратка ў неабмежаванай колькасці з таго, што ёсць на складзе. Мы ўвесь час падвозім, абнаўляем асартымент.

Як адзначыла Любоў Шыманская, у прыярытэце сярод гуманітарнай дапамогі – гэта тушонка і спальнікі. Таксама вітаюцца лекі і сродкі гігіены.

Беларускае Радыё Рацыя