У Варшаве пройдзе сустрэча з Зянонам Пазьняком



Беларуская Нацыянальная Памяць запрашае ў чацвер, 6 красавіка, на сустрэчу ў Варшаве са знакавай у беларускай гісторыі асобай, вядомым палітыкам – Зянонам Пазьняком.

Адбудзецца прэзентацыя новых кніг сп. Пазьняка „Палын-Палын”, „Незалежнасць 25”, „Terra Dei”(на польскай мове) і факсімільнага выдання „Рабінзон Круза” (выданае беларусамі ў лагеры D.P. Ватэнштэт у 1947 г.) якія можна будзе набыць.

Пасля прэзентацыі адбудзецца дыскусія па сітуацыі ў Беларусі.

Сустрэча пройдзе ў Collegium Civitas, aula А (Палац Культуры і Навукі (PKiN), 12 паверх, pl. Defilad 1 (уваход з боку вуліцы Маршалкоўскай).

Пачатак а 18.30. Уваход вольны.

Беларускае Радыё Рацыя