У Варшаве прыхільнікаў Ціханоўскай турбавалі розныя пытанні



Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Варшаве 5 чэрвеня змаглі задаць некалькі хвалюючых іх пытанняў-прапаноў лідару дэмакратычных сіл Святлане Ціханоўскай пад час яе кароткай сустрэчы з галадоўнікамі. Іх турбуе самы розны спектр праблем. Кажа сябра забастовачнага камітэта з Салігорска Дзмітрый Кудзелевіч:

– Я стварыў фонд, асноўны кірунак якога – падтрымка дэмакратычнай супольнасці Беларусі, мы маглі б працаваць разам. 

Іншыя пытанні былі таксама не менш цікавымі:

– У мяне адно пытанне да Святланы – чым я магу вам дапамагчы?

– Як дапамагчы, каб паскорыць нашу перамогу і ці маем мы шанц на перамогу, пакуль ёсць Пуцін?

Прапаноў аб дапамозе і падзякаў Святлане Ціханоўскай за яе актыўную дзейнасць за мяжой прагучала шмат ад многіх прыйшоўшых на сустрэчу.

Ганна Васілевіч, Варшава, Беларускае Радыё Рацыя