У Варшаве, Вільні і Тбілісі ладзіцца Тыдзень супраць катаванняў



У Варшаве, Вільні і Тбілісі цяпер ладзіцца Тыдзень супраць катаванняў. Яго мэта – прыцягнуць увагу да крызісу правоў чалавека ў Беларусі.

Такую акцыю Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў ладзіць не ўпершыню. Гэтым разам да аб’яднання далучыліся праваабарончы цэнтр „Вясна”, Беларускі Хельсінскі Камітэт, моладзевы савет „RADA”, ініцыятывы politzek.me і dissidentby. Лекцыі, дыскусіі, шчырыя размовы, кінапрагляды, выставы і, нават, канцэрт – удзельнікаў чакае насамрэч шырокая праграма.

Гісторыю арганізацыі, а таксама мерапрыемствы Тыдня прыгадала Прадстаўніца камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі:

– Камітэт увогуле гэта супольнасць праваабарончых арганізацый, якія ўтварыліся ў жніўні 2020 года ў адказ на тое, што рабілася ў нашай краіне з нашымі людзьмі. Фактычна асноўнай дзейнасцю камітэта з’яўляецца дакументаванне ўсіх выпадкаў катаванняў над беларусамі пачынаючы са жніўня 2020 года. То бок мы імкнёмся сабраць як мага больш кейсаў катаванняў. Мы іх збіраем у спецыяльныя базы, потым пішам справаздачы розныя, дапамагаем людзям з універсальнай юрысдыкцыяй. То бок гэта такая працэдура, якая дапамагае дасягнуць пэўнай справядлівасці ў выпадках, калі гэтая самая справядлівасць не можа быць дасягнута ў сваёй краіне, то бок у Беларусі, калі рэжым яшчэ не рынуў. Фактычна мы ўсе гэтыя два гады прыцягваем людзей да таго, каб яны не баяліся і распавядалі пра свой досвед. Мы думаем і хвалюемся пра бяспеку чалавека. То бок усе дакументатары – гэта людзі, якія непасрэдна працуюць з пацярпелымі ад катаванняў. Яны знаходзяцца не ў краіне. Мы прадпрымаем шмат крокаў для таго, каб інфармацыя ніякім чынам не “злілася” у непатрэбныя рукі. З гэтым нам таксама дапамагаюць міжнародныя партнёры, якія таксама працавалі з Сірыяй, працавалі з  Афганістанам, то бок у іх ёсць досвед у такіх выпадках. Таму пакуль гэта такі напрамак дакументавання, фіксавання і справаздачнасці разам з універсальнай юрысдыкцыяй з’яўляецца асноўнай нашай дзейнасцю.  

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

Больш падрабязна даведацца праграму Тыдня супраць катаванняў можна на сайце: protivpytok.org

Удзел у мерапрыемствах бясплатны, але патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]