У Варшаве завяршыўся VII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі



Тры дні, дзясяткі навуковых дакладаў, больш за 600 удзельнікаў. У Варшаве завяршыўся VII Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі.

Падзея ўвабрала ў сябе абсалютна розныя сферы, звязаныя з Беларуссю, усяго налічвалася больш за 17 розных секцый.

“Сёлета з’явіліся абсалютна новыя тэмы”, – кажа адзін з арганізатараў Аляксей Ластоўскі:

– Новыя секцыі, якія разглядалі расейскую інфармацыйную палітыку, мяккую сілу ў кантэксце супрацьстаяння. Упершыню абмяркоўвалі тэмы дэгіталізацыі, працэсы ўздзеяння новых лічбавых тэхналогій на паводзіны ды ідэнтычнасць.Таксама адзначу, што ўпершыню была створана асобная секцыя, якая была прысвечана гісторыі XX-га стагоддзя.

Як ужо паведамлялася раней, сёлетні Кангрэс быў найбольш масавым – на імпрэзе прысутнічала прыкладна 600 чалавек.

Тым часам, арганізатары адзначылі, што многія заяўленыя ўдзельнікі не даехалі да Варшавы, а само фінансаванне імпрэзы было недастатковым. Ранейшыя Кангрэсы праходзілі ў літоўскім Коўне.

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава