У Ваўкавыску двойчы затрымлівалі Юрыя Меляшкевіча



Намеснік старшыні Партыі БНФ Юры Меляшкевіч быў затрыманы 4-га жніўня ў Ваўкавыску двойчы за дзень. Цяпер ён знаходзіцца на волі. У дачыненні да яго праводзяць праверку.

Распавядае Юры Мелешкевіч:

„Мяне затрымаў патруль ДАІ які заўважыў, што я неправільна ажыццяўляў паркоўку. Яны зрабілі мне заўвагу. Пытанне было знята, калі высветлілася, што знак забароны паркоўкі быў перакрыты транспартным сродкам вялікіх габарытаў. Пасля яны праверылі ў мяне наяўнасць іншых дакументаў, таксама зрабілі заўвагу наконт недахопаў, і папрасілі адкрыць багажнік. Там яны заўважыцлі налепку Пагоні, якая была размешчаная на левым баку ўнутранага багажнага адзялення. Пайшлі да сваёй машыны нешта высветляць, дзесці выслалі нейкія паперы- відаць чакалі на інструкцыі ад кіраўніцтва.”

Па словах Юрыя яго пратрымалі амаль 6 гадзін у Ваўкавыскім РУУсе і адпусцілі, аднак увечары яго чакала новае затрыманне:

„Па мяне зноў прыехалі супрацоўнікі міліцыі ўжо каля 20:00. Сказалі, што мне зноў неабходна з’явіцца ў РУУС для таго, каб са мною  высветлілі нейкія справы працаўнікі крымінальнага вышуку. Гэта была самая кепская навіна, якую я мог пачуць за той дзень, але апынулася, што яны проста правялі паўторны агляд, і выказалі прэтэнзіі да нумару, хаця з майго пункту гледжання там ніякіх заўвагаў быць не павінна. Яны праводзілі агляд ужо ў поздні час, каля 21, калі было вільготна і цёмна.”

Юры Меляшкевіч

Юры Меляшкевіч апроч таго, што ён намесьнік старшыні БНФ, таксама актывіст руху «За Свабоду», які цяпер знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі, і намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры».

Удзельнічаў у арганізацыі летніка па аднаўленні старых могілак у вёсцы Ізабелін, ладзіў летнік па прыборцы руінаў пахавання Бохвіцаў у маёнтку ў Падароску.

Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя