У Венесуэле збройныя людзі напалі на будынак парламенту



У Венесуэле група ўзброеных люлдзей напала на будынак парламенту, паведамляе прэс-служба Нацыянальнай асамблеі краіны.

У выніку нападу на будынак чатыры чалавекі параненыя. Адзначаецца, што супрацоўнікі апазіцыйнай Нацыянальнай асамблеі праводзілі мірнную акцыю пратэсту супраць склікання ўстаноўчага сходу па зменах у канстытуцыю краіны.

Нападнікі напісалі на сценах парламента Венесуэлы: „Чавес жывы!” і „У вас ёсць 35 дзён”.

Парламент выступае супраць дзеянняў прэзідэнта Нікаласа Мадуры, а менавіта супраць склікання ўстаноўчага сходу для распрацоўкі зменаў у канстытуцыю, які прызначаны на 30 ліпеня.

З пачатку красавіка ў Венесуэле праходзяць антыўрадавыя маніфестацыі. Пратэстоўцы вінавацяць Мадуру ва ўзурпацыі ўлады. Колькасць пацярпелых за гэты час склала тысячу трыста чалавек, звыш трох тысяч былі затрыманыя.

22 чэрвеня ўрадавыя войскі ў Венесуэле пачалі страляць па пратэстоўцах, якія імкнуліся прарвацца на авіябазу ва ўсходняй частцы Каракаса, адзін чалавек пры тым загінуў.

Беларускае Радыё Рацыя