У вераснёўскіх вучэннях Узброеных сіл Беларусі возьмуць удзел да 7.500 вайскоўцаў



У рамках падрыхтоўкі войскаў і месцаў правядзення камандна-штабных вучэнняў Узброеных сіл, якія адбудуцца з 6 па 12 верасня, воінскія часці і падраздзяленні пачалі выхад у прызначаныя раёны.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны, камандна-штабныя вучэнні пройдуць у два этапы. Для выканання вучэбна-баявых задач вайскоўцамі будзе задзейнічана шэсць палігонаў, раёны і ўчасткі мясцовасці Берасцейскай, Гарадзенскай, Менскай і Магілёўскай абласцей.

У вучэннях прымуць удзел да 7.500 вайскоўцаў, 260 адзінак бранятанкавай тэхнікі і каля 30 самалётаў і верталётаў.

У рамках падрыхтоўкі падраздзяленні 74-га асобнага палка сувязі і 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Заходняга аператыўнага камандавання здзейснілі марш на 230-ты агульнавайсковы палігон (Абуз-Лясноўскі).

Падраздзяленні 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання ажыццявілі пагрузку ваеннай і спецыяльнай тэхнікі на чыгуначны транспарт і адбылі на 227-мы агульнавайсковы палігон (Барысаўскі).

belapan.by