У Ветцы сабака загрыз 66-гадовую жанчыну



Сёння, 18 чэрвеня, жыхар райцэнтра прыйшоў у госці да сваёй маці. Зайшоўшы на падворак, убачыў, што яна ляжыць у крыві.

У гэты момант на яго кінуўся сабака пароды алабай і схапіў за руку. Мужчына адкінуў яго і выскачыў за браму, тут жа патэлефанаваў у міліцыю і хуткую дапамогу, распавялі «Гомельскай праўдзе» ў прэс-службе УУС аблвыканкама.

Міліцыя, якія прыбылі да месца выкліку, выявіла, што сабака знаходзіцца ў неадэкватным стане, уяўляе сур’ёзную небяспеку для навакольных, і былі вымушаныя яго застрэліць.

Медыкі аказалі пацярпеламу мужчыну неабходную дапамогу. Жанчына ад атрыманых траўмаў памерла. 

[manual_related_posts]