У Вілейскім раёне з-за падзення дрэва загінула дзіця



У Вілейскім раёне з-за падзення дрэва загінула дзіця.

Паводле інфармацыі Менскага абласнога ўпраўлення МНС, 2 жніўня ў 15.13 паступіла паведамленне пра падзенне дрэва на мікрааўтобус, у якім знаходзіліся двое дарослых і пяцёра дзяцей. У выніку адно дзіця загінула. Здарэнне адбылося ля вёскі Кобузі.

У гэты дзень у вобласці адзначаўся моцны парывісты вецер, выкліканы праходжаннем атмасфернага фронту.

belapan.com