У Вільні адбылася дыскусія пра смяротную кару ў Беларусі



Смяротнае пакаранне незваротнае, судовую памылку ў выпадку смяротнай кары нельга выправіць. Пра гэта ў Вільні ўдзельнікам школ па правах чалавека распавяла Тамара Чыкунова – вядомая праваабаронца, заснавальніца арганізацыі „Маці супраць смяротнага пакарання і катаванняў”.

Змагацца супраць смяротнага пакарання Тамара Чыкунова стала пасля таго, як ва Узбекістане (дзе іх сям’я жыла на той час) быў расстраляны яе адзіны сын. У хуткім часе Узбекістан адмовіўся ад смяротнага пакарання, і ў гэтым таксама ёсць вялікая залуга Тамары Чыкуновай.

Паіцыя Тамары Чыкуновай у барацьбе за адмену смяротнага пакарання атрымала заслужаную пашану – за сваю дзейнасць яна стала лаўрэатам 11 міжнародных прэмій, у тым ліку ўганараваная французскім Ордэнам Ганаровага Легіёна.

Вялі дыскусію каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда і правааабаронца Валянцін Стэфановіч.

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя