У Вільні пратэставалі супраць АЭС у Астраўцы



16 ліпеня ў Вільні пратэставалі супраць Беларускай АЭС.

Як паведамляе Delfi, на мітынг прыйшоў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. Ён заявіў, што зробіць усё магчымае, каб праект станцыі «быў эканамічна нежыццяздольным».

Літоўскае кіраўніцтва перакананае, што ад Беларускай АЭС людзям у розных краін пагражае небяспека. Яно лічыць, што будаўніцтва ішло з парушэннямі міжнародных патрабаванняў у галінах ядзернай бяспекі і аховы прыроды.

З-за імаверна хуткага запуску Беларускай АЭС прэзідэнт Літвы раней склікаў Дзяржраду па абароне. Вільня спрабуе далучыць суседзяў да байкоту электраэнергіі з БелАЭС. Сярод удзельнікаў акцыі ў Вільні быў прафесар Вітаўтас Ландсбергіс, вядомы палітык, ветэран змагання за незалежнасць Літвы.

На акцыі адначасова гучала падтрымка беларусам, якія змагаюцца за свабоду і дэмакратыю ў сваёй краіне.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: dw.com