У Вільні развіталіся з Хведарам Нюнькам



У Вільні 17 жніўня развіталіся з Хведарам Нюнькам. Адпяванне прайшло ў праваслаўнай Спаса-Ефрасінеўскай царкве, што на тэрыторыі аднайменных могілак у месце, якое здаўна называлася Ліпоўка.

Правесці Хведара Нюньку, шматгадовага старшыню Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, прыйшлі віленчукі, а таксама прыехалі прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці з Менску і Гародні.

Пахавалі Хведара Нюньку на высокім стромым пагорку побач з жонкай і зусім непадалёк магілаў ягоных бацькоў.

Беларускае Радыё Рацыя