У Вільні стартавалі Сустрэчы беларусаў свету



Музыка барока і джазавыя варыяцыі прагучалі ў касцёле Святога Барталамея. У гэтым беларускім касцёле стартавалі Сустрэчы беларусаў свету ў Вільні. Струнны квартэт з Менска „Sonante” сабраў на канцэрце каля сотні беларусаў. “Акустыка ў касцёле дазволіла прадэманстраваць шырыню свайго рэпертуару”, – кажа музыка Ілона Лесь:

Проста фантастычная акустыка. І ўсе творы барока гучаць менавіта так, як і павінны гучаць. Калі адбываюцца пэўныя ўнутрыквартэтныя перадачы тэмы – у гэтым, напэўна, прыгажосць квартэту, бо ў нейкі момант кожны становіцца галоўным.

Адзначым, што ў віленскім касцёле святога Барталамея гучала музыка Гендэля, Шуберта, Баха ды іншых вядомых кампазітараў.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Вільня