У Вінніцы адкрылі першы ва Украіне помнік Пятлюры



У Вінніцы 14 кастрычніка адкрылі помнік украінскаму дзяржаўнаму і ваеннаму дзеячу Сымону Пятлюры. Пра гэта паведамляе прэс-служба Вінніцкага гарсавета.

Аўтары помніка – сям’я вінніцкіх скульптараў: Уладзімір Оврах і яго сыны Раман і Андрэй Оврахі. Помнік выраблены з бронзы ў натуральную велічыню. Кампазіцыйна Пятлюра сядзіць на лаўцы, трымаючы ў руках карту Украіны.

Гэта першы ва Украіне помнік Пятлюры ў поўны рост, у 2001 годзе ў Роўне быў усталяваны бюст палітычнаму дзеячу.

У далейшым помнік стане часткай гістарычнага комплексу „Музей часовай сталіцы”.

Пятлюра ўзначальваў дырэкторыю Украінскай Народнай Рэспублікі ў 1919-1920 гадах.