У Віцебску ліквідуюць аб’яднанне хворых на гемафілію



Віцебскі абласны суд 18 студзеня разгледзіць справу аб ліквідацыі абласнога грамадскага аб’яднання хворых на гемафілію. Пазоў падало Галоўнае ўпраўленне юстыцыі аблвыканкама, пішуць „Народныя навіны Віцебска”.

Аб’яднанне было створанае ў 1995 годзе. Яго мэта — дапамога ў вырашэнні праблем лячэння і прафілактыкі гэтага захворвання. Таксама арганізацыя дапамагала з рэабілітацыяй і санаторным лячэннем, працаўладкаваннем хворых і так далей.

Усе чальцы Віцебскага абласнога таварыства хворых на гемафілію — інваліды 1-2-й груп з дзяцінства. Больш за 90% з іх непрацаздольныя. Агулам у Віцебскай вобласці налічваецца каля сотні такіх хворых.

Працэс ліквідацыі грамадскіх аб’яднанняў працягваецца ў Беларусі з ліпеня 2021-га. Пад „зачыстку” трапляюць нават такія арганізацыі, як аб’яднанне пчаляроў і дзіцячы хоспіс.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]