У Віцебску ліквідуюць дзіцячы хоспіс, які існаваў з 2000 года



Віцебскія чыноўнікі вырашылі ліквідаваць дзіцячы хоспіс. 12 студзеня абласны суд будзе разглядаць адпаведную справу, пішуць „Народныя навіны Віцебска”. Пазоўнікам выступае галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкама. 

Дзіцячы хоспіс у Віцебску быў заснаваны ў 2000 годзе. Яго заснавала дактары Сяргей і Таццяна Лялік, якія самі страцілі дзіця. Дарэчы, паўгода таму дзіцячы хоспіс быў ліквідаваны і ў Гродне. Яго кіраўніца Вольга Вялічка была вымушаная з’ехаць ад палітычнага пераследу ў Польшчу. У Віцебску акрамя хоспіса Галоўнае ўпраўленне юстыцыі аблвыканкама 12 студзеня хоча ліквідаваць цэлы шэраг грамадскіх арганізацый. „Зачыстка” грамадскіх арганізацый у Беларусі цягнецца з ліпеня 2021-га.