У Віцебску на выхадзе з крамы затрымалі Таццяну Севярынец
Год таму
Прыкладна ў 15:10 супрацоўнікі міліцыі затрымалі каардынатарку Хрысціянскай дэмакратыі па Віцебскай вобласці Таццяну Севярынец. Пра гэта «Нашай ніве» паведаміў яе сын Павел.
Таццяна Севярынец падчас мітынгу ў Віцебску
Спадарыня Таццяна ехала дадому з акцыі супраць дэкрэта №3, што ў нядзелю прайшла ў цэнтры Віцебска. Севярынец была адной з тых, хто выступаў перад людзьмі.
Недалёка ад дома яна зайшла ў краму па прадукты. Па выхадзе ж яе затрымалі. Цяпер яна знаходзіцца ў Кастрычніцкім РУУСе Віцебска.
Фота Ірыны Арахоўскай