У Віцебску паставілі помнік АМАПу
Памятны знак з’явіўся каля будынку АМАПу УУС Віцебскага аблвыканкама напярэдадні 30-годдзя ўтварэння аддзелаў міліцыі спецыяльнага прызначэння ў Беларусі.
Кампазіцыя складаецца з высокага пастамента з эмблемай і дэвізам АМАПу, над якім раскрыў крылы беркут, які з’яўляецца сімвалам спецпадраздзялення.
Аўтар кампазіцыі – віцебскі скульптар Сяргей Сотнікаў.
Беларускае Радыё Рацыя
