У Віцебску ў жылым доме знайшлі гранату



У Віцебску на тэхнічным паверсе жылога дома знайшлі гранату. Інцыдэнт адбыўся каля сямі вечара.

На тэхнічным паверсе дома № 23 па вуліцы Воінаў-Інтэрнацыяналістаў рабочым жыллёва-камунальнай гаспадаркі была выяўленая граната „Ф-1” без запала, паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.

Супрацоўнікамі Першамайскага РАУС і МНС былі эвакуіраваны 16 жыхароў дома.

Граната была канфіскавана сапёрна-піратэхнічнай групай унутраных войскаў. Праводзіцца праверка.

zviazda.by