У Воршы пройдзе турнір па настольнай гульні 1514



Настольная гульня была распрацавана і вырабленая ў мінулым годзе да 500-гадовага юбілею Бітвы пад Воршай.

Грамадская арганізацыя „Звяз” у межах кампаніі „Мы аршанцы, мы беларусы” правядзе першы турнір па 1514. Паўдзельнічаць можа любы ахвотны. Для гэтага трэба сабраць каманду ў складзе трох чалавек, альбо з’явіцца на турнір у надзеі далучыцца да іншай каманды, у якой, магчыма, не хопіць удзельніка. Правілы гульні таксама загадзя можна не ведаць – яны будуць патлумачаныя   перад пачаткам турніру.

Турнір пачнецца а 15-00 у нядзелю 6 верасня па адрасе: Ворша, вуліца Чырвонаармейская д.13. Загадзя заявіць каманду можна даслаўшы спіс удзельнікаў на кантактны адрас сайту orsha.eu з пазнакай тэмы „1514”.

Паводле orsha.eu

[manual_related_posts]