У выніку ДТЗ у Баранавіцкім раёне загінула пасажырка легкавіка
Год таму
Жахлівая аварыя пад Баранавічамі: машына ўрэзалася ў „адбойнік”.
У выніку сутыкнення на месцы здарэння загінула пасажырка. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Берасцейскай вобласці, аварыя адбылася 1 ліпеня на 235-м кіламетры аўтадарогі „Берасце – Менск – мяжа РФ”.
Па папярэдняй інфармацыі, 59-гадовы кіроўца „Фіят Брава” здзейсніў наезд на загараджальны металічны брус, размешчаны злева па хадзе руху аўтамабіля. Ад удару „адбойнік” літаральна прабіў легкавік. У выніку сутыкнення на месцы здарэння загінула 60-гадовая жонка кіроўцы, якая знаходзілася на заднім пасажырскім сядзенні.
Па факце дарожна-транспартнага здарэння праводзіцца праверка.