У выніку ўрагану ў Маскве загінулі 11 чалавек



Колькасць загінуўшых у выніку ўрагану ў Маскве, па дадзеных крыніц „Інтэрфакса”, павялічылася да 11 чалавек.

Прадстаўнікі ўпраўлення Следчага камітэта па Маскве раней пацвердзілі гібель шасцярых чалавек.

Мэр Масквы Сяргей Сабянін у сваім Твітары выказаў спачуванні загінулым і пацярпелым, не стаўшы ўдакладняць звесткі пра ахвяраў.

meduza.io