У вёсцы Крывічы Іўеўскага раёна затрыманы журналіст Аляксандр Любянчук
Верагодна, у доме быў праведзены ператрус. Дзе цяпер знаходзіцца мужчына — невядома.

Ранкам затрымалі бацькоў вядомай опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук. Гэта адбылося ў яе роднай вёсцы Страдзеч Берасцейскага раёна.
Пра гэта radiosvaboda паведаміла сама Маргарыта.
„Ранкам прыехаў бусік, суседку паклікалі панятой, ад яе і даведалася. Нічога пры ператрусе не знайшлі, але бацькоў выводзілі з хаты ў кайданках”, — сказала спявачка.
Хто затрымліваў бацькоў і па якой справе пакуль невядома.
Таксама ідзе ператрус у беларускай кватэры Андрэя і Вольгі Павукоў у пасёлку Акцябарскі.
Як стала вядома, следчыя дзеянні праводзяць з нагоды крымінальнай справы, заведзенай супраць блогера.
„Яны там усё ламаюць, разбілі ўнітаз, літаральна ўсё грамяць, – гаворыць Вольга Павук. – Нам паведамілі пра прыезд сілавікоў суседзі па доме. Ранкам пабачылі сіні бусік ля пад’езду, пасля адтуль выйшлі сілавікі і пайшлі ў нашую кватэру. Верагодна, усё гэта праз крымінальную справу супраць Андрэя. Мы зарэгістарваныя разам у той кватэры, нашыя дзеці таксама”.
Па словах Вольгі, яны з былым мужам турбуюцца, што сілавікі могуць таксама прыйсці да іх бацькоў. Ні з Андрэем Павуком, ні з яго былой жонкай ніхто з сілавых структур напярэдадні ператрусу не звязваўся, яго прычына ім дакладна невядомыя.
[manual_related_posts]