У Зэльве плылі хто на чым



На Зэльвенскім вадасховішчы ў суботу вечарам, 23 чэрвеня, сабралася сотні зэльвенцаў, каб паглядзець на фантазію і майстэрства сваіх землякоў. У гэты вечар зэльвенцы на вадасховішчы рабілі заплыў на чым папала. Плавалі зэльвенцы на розных плытах, лодках, шынах – у каго была якая фантазія змайстраваць плаваючы аб’ект, на тым і рабілі заплыў. Былі тут і пажарныя машыны, і лодкі з героямі знаёмых фільмаў і казак, плыты з лозунгамі, і нават плаваў “крот” у белых пальчатках. Шмат чаго вясёлага і арыгінальнага ў выхадны дзень убачылі зэльвенцы, якія наведалі вадасховішча.

Дарэчы, само Зэльвенскае вадасховішча мае агульную плошчу 12 кіламетраў, даўжыня яго 9 км, а найбольшая шырыня 2 км. Самая вялікая глыбіня возера дасягае каля 8 метраў.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльва

Фота аўтара