У Зэльве выбралі “Міс Зальвяначка”



У Зэльвенскім цэнтры культуры і народнай творчасці ў суботу, 23 чэрвеня, адбыўся моладзевы конкурс “Міс Зальвяначка”.

У конкурсе прынялі ўдзел шэсць зэльвенскіх прыгажунь. Журы ацаніла не толькі знешнасць дзяўчат, але і іх шарм, грацыю і элегантнасць. Гледачы пабачылі дэфіле, падчас якога канкурсанткі паказалі сябе ў беларускіх нацыянальных касцюмах, вячэрніх сукенках, яны выконвалі групавыя танцы, знаёмілі прысутных са сваім хобі.

Гледачам і журы найбольш спадабалася Марына Пяткевіч. Яна і стала “Міс Зальвяначка”. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі падарункі і шмат апладысментаў. Падчас конкурсу гучалі песні ў выкананні мясцовых артыстаў.

Ірына Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльва

Фота аўтаркі