У Зэльве выратавалі 6 рыбакоў



17 студзеня на Зэльвенскім вадасховішчы выратавальнікі Зэльвенскай станцыі выратавалі 6 мясцовых рыбакоў.

У такое, па-зімоваму цёплае надвор’е, 6 мясцовых рыбакоў вырашылі палавіць рыбку на тонкім лёдзе. Перад рыбалкай іх пра небяспечную лоўлю папярэдзілі зэльвенскія выратавальнікі, што лёд вельмі тонкі і лавіць рыбу небяспечна. Але рыбакі праігнаравалі папярэджанне, і пайшлі па тонкім лёдзе лавіць рыбу. Праўда, рыбалка не атрымалася. Таму, што рыбакам хутка спатрэбілася дапамогу. І выратавальнікі імгненна адрэагавалі на просьбу аб дапамозе і даставілі на бераг непаслухмяных рыбакоў, якія маглі апынуцца на дне глыбока возера.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: ОСВОД

[manual_related_posts]