У Зэльвенскай бальніцы няма сваіх гінеколагаў



У Зэльвенскай цэнтральнай раённай бальніцы ўжо шмат часу адсутнічаюць гінеколагі. Вахтавым метадам на працу сюды накіроўваюць дактароў-гінеколагаў з Гародні, Ваўкавыска, Слоніма. Высылаюць на дзесяць дзён ці на месяц, і яны тут часова жывуць і працуюць.

Ехаць у Зэльву ніхто з дактароў з іншых гарадоў не жадае. Але выйсця няма. Зэльвенская ЦРБ абслугоўвае 14754 чалавекі, с іх – 6678 з самой Зэльвы і 8076 – з сельскай мясцовасці. І праблема ўжо год з адсутнасцю гінеколагаў застаецца там даволі актуальнай. Дарэчы, на Гарадзеншчыне сёння не хапае 311 дактароў-спецыялістаў, найбольш – у райцэнтрах вобласці.

Беларускае Радыё Рацыя