У Жабінкаўскім раёне пад кола грузавіка трапіла шасцігадовая дзяўчынка



У Жабінкаўскім раёне Берасцейскай вобласці пад кола грузавіка трапіла шасцігадовая дзяўчынка на веласіпедзе, паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя рэгіёна.

Аварыя адбылася ў нядзелю 8 ліпеня ў 11.30 на вуліцы Лугавой у вёсцы Мацеевічы. Грузавым аўтамабілем МАЗ з прычэпам кіраваў 57-гадовы вадзіцель. Дзяўчынка на веласіпедзе рухалася па правым краі праезнай часткі дарогі ў спадарожным кірунку. Яна на імгненне заплюшчыла вочы і вывернула руль у бок грузавіка, які ажыццяўляў абгон. У выніку дзіця сутыкнулася з заднім правым колам прычэпа і атрымала цяжкія траўмы.

Дзяўчынка змешчана ў рэанімацыйнае аддзяленне Берасцейскай дзіцячай абласной бальніцы. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

belapan.by