У Жлобіне трох чалавек падазраюць у паклёпе на міліцыю



У Жлобіне трох чалавек падазраюць у паклёпе на міліцыю, двое ў ізалятары. У іх правялі вобшукі, перадае „Радыё Свабода”.

8 кастрычніка з працы міліцыя забрала Вячаслава Петрачэнку, а таксама сясцёр Сняжану Пагодзіну і Святлану Зыль. Усе яны працуюць на Беларускім металургічным заводзе.

Вечарам Сняжану адпусцілі, і яна расказала, у чым справа: «Нібыта нехта недзе распаўсюдзіў асабістыя дадзеныя ці міліцыянтаў, ці начальніка іх. Пыталіся, якія групы ў тэлеграме я ведаю, ці ведаю „Свободный Жлобин“ і „Каратели Беларуси“, ці даваў мне хто заданне збіраць інфармацыю пра міліцыю».

Беларускае Радыё Рацыя