У Жлобіне затрымалі Таццяну Наскову



Падчас паездкі ў Жлобін 12 студзеня была затрымана жыхарка Светлагорска Таццяна Наскова. Месяц таму ў яе кватэры праводзіўся вобыск, ў ходзе якога шукалі грошы і экстрэмісцкія матэрыялы. Папярэдне, жанчына змешчана ў ізалятар часовага ўтрымання Жлобінскага раённага аддзела ўнутраных спраў.

9 снежня 2020 года ў кватэры Таццяны адбыўся ператрус. Ён праводзіўся па крымінальнай справе, нібыта заведзенай у Менску: шукалі грошы і штосьці экстрэмісцкае. Аднак нічога з гэтага не выявілі, нагадваюць праваабаронцы.

Таццяна Наскова — медыцынскі тэхнік па прафесіі, пенсіянерка. Падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020 года яна была назіральнікам ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі ў адной з участковых выбарчых камісій у Светлагорску.