У жыхара Барысава выкралі крыптавалюту



У жыхара Барысава выкралі крыптавалюту, паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.

У міліцыю з заявай звярнуўся 37-гадовы жыхар Барысава. Мужчына распавёў, што з яго электроннага кашалька невядомыя выкралі 2,155 адзінкі крыптавалюты «Эфірыум».

Як выявілі супрацоўнікі міліцыі, жыхар райцэнтра пазбавіўся віртуальнай валюты на суму звыш Br17,2 тыс. «Крадзеж зламыснікі здзейснілі, узламаўшы крыптакашалёк пацярпелага. Што характэрна, грошы з рахунку зніклі менш чым праз паўгадзіны пасля таго, як мужчына іх туды перавёў», — распавялі ва УУС.

За крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа.