У Жыровічах кідалі молат і елі марожанае



У Жыровічах Слонімскага раёна 8 ліпеня адбыліся XII рэспубліканскія спаборніцтвы па кіданні молата на прызы заслужанага майстра спорту Івана Ціхана.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел легкаатлеты з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Расеі. Удзельнікаў спаборніцтва шчыра віталі старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскі, кіраўнік гарадзенскай малочнай кампаніі “Малочны свет” Марына Анікеева і майтар спорту Іван Ціхан. Лепшыя спартсмены атрымалі памятныя медалі і прызы ад Івана Ціхана.

Адным з фундатараў мерапрыемства была кампанія „Малочны свет”. Усе удзельнікі спаборніцтва і многія госці атрымалі таксама бясплатна і частаваліся марожаным ад „Малочнага свету”.

Вольга Рагозік, Беларускае Радыё Рацыя, Жыровічы

Фота аўтара