У Жыровічах пачаўся праваслаўны велапрабег



У Жыровічах пачаўся велапрабег, прысвечаны 700-годдзю Наваградскай епархіі.

У панядзелак, 24 ліпеня, у Жыровічах каля Успенскага сабора стартаваў моладзевы велапрабег “Манастыры і храмы Наваградскай епархіі”, прысвечаны 700-годдзю Наваградскай епархіі.

За чатыры дні ўдзельнікі велапрабегу наведаюць Слонім, храм Святой Тройцы ў вёсцы Дзераўная Слонімскага раёна, а таксама храм Успення Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна, храм святых апосталаў Пятра і Паўла ў вёсцы Вензавец, храм Прасвятой Багародзіцы ў пасёлку Наваельня Дзятлаўскага раёна. Потым іх шлях будзе ляжаць у вёску Валеўка Наваградскага раёна да храма апосталаў Пятра і Паўла, у Наваградак, дзе ўсе удзельнікі велапрабегу наведаюць кафедральны сабор святога Мікалая Цудатворца, у Карэлічы да храма святых апосталаў Пятра і Паўла. І завяршыцца велапрабег вячэрай у Свята-Елісеейскім Лаўрышаўскім мужчынскім манастыры.

Беларускае Радыё Рацыя, Жыровічы