У Жыровічах працуе Калядны жывы вяртэп



На тэрыторыі Менскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах адкрыўся Калядны жывы вяртэп – мадэль Віфлеемскай пячоры, дзе нарадзіўся Ісус Хрыстос. Ён будзе дзейнічаць да 10 студзеня.

Усе жадаючыя змогуць паглядзець умоўнае месца, дзе нарадзіўся Ісус Хрыстос ад Дзевы Марыі. На цэнтральным месцы знаходзіцца ікона Нараджэнння Хрыста. Ёсць там жывыя авечкі, ослік, козы, поні. Можна іх нават пакарміць. Асабліва цікава гэта месца дзецям, дзе яны кормяць жывёл і знаёмяцца ў якіх умовах нарадзіўся Ісус Хрыстос.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён