У Жыровічах працуе заасад «Эдэмскі сад»



Пры Жыровіцкім Свята-Успенскім манастры адкрыўся і працуе заасад «Эдэмскі сад». Ён знаходзіцца ў канцы вёскі Жыровічы. Заасад наведвае не менш людзей з дзецьмі, чым сам манастыр.

Заасад даволі вялікі па памерах. Здалёк бачны розныя фігуркі-помнікі жывёл, прыгожыя лаўкі, ёсць там і ларок, дзе можна купіць салодкіх ласункаў. А далей у “Эдэмсадзе” наведвальнікі знаёмяцца з рознымі жывёламі і птушкамі. Ёсць там вярблюд, мядзведзь, бараны і казлы, коні, алені, фазаны, трусы і іншыя жывёлы і птушкі. Асабліва найбольш наведвальнікаў спыняецца каля янота, які вельмі любіць марожанае. Бярэ яго ў лапкі і ліжа язычком. Буры мядзведзь знаходзіцца ў вялікай жалезнай клетцы, але паглядзець на яго найбольш жадаючых наведвальнікаў. Бараноў, коз, авечак, казлоў дарослыя і дзеці любяць частаваць капустай, а трусоў – моркваю. Дарэчы, заасад у Жыровічах з кожным годам будзе папаўняцца новымі жывымі экспанатамі. Ён працуе штодзённа, але наведвальнікаў найбольш у выхадныя і святочныя дні.

Вольга Рагозік, Беларускае Радыё Рацыя