У Змітра Дашкевіча канфіскавалі аўтамабіль



Увечары 25 студзеня больш за гадзіну лідар «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч змагаўся за свой аўтамабіль: людзі, якія адмовіліся прадставіцца, прыехалі з эвакуатарам забіраць машыну. Пад напорам журналістаў апазіцыянер дамогся, каб яму паказалі дакументы, як аказалася, судовыя выканаўцы.

dashkevich-yanv2017-konfiskaciya_mashiny-foto_tvitter

Як распавёў парталу TUT.BY сам палітык, дакладную прычыну канфіскацыі машыны яму так і не назвалі. Відавочна за неаплачаныя штрафы за ўдзелу ў акцыях. Але якія менавіта, заўважае Дашкевіч, яму не зразумела.

Па словах апазіцыянера, усё магло прайсці «па-чалавечы», калі б выканаўцы адразу прызналіся. Замест гэтага яны захоўвалі маўчанне і заблакавалі ўсе выезды з двара.

У бліжэйшыя дні палітык мае намер разабрацца, за якія штрафы забралі машыну і што прадпрымаць далей.

Фота twitter.com/ZmDashkevich