У ЗША распрацавалі лекі супраць ВІЧ



У ЗША распрацавалі лекі, здольныя забіваць ВІЧ на ранняй стадыі.

Амерыканскія навукоўцы распрацавалі антыцелы, якія забіваюць нават 99 працэнтаў штамаў ВІЧ і здольныя забіць вірус на ранняй стадыі. Клінічныя выпрабаванні прэпарата павінны пачацца ў 2018 годзе.

Цяпер навукоўцы спрабуюць адолець ВІЧ, выкарыстоўваючы гэтак званыя антыцелы з шырока нейтралізуючым дзеяннем. Яны здольныя прадухіляць заражэнне. У новым прэпараце аб’яднаныя тры тыпы падобных антыцелаў.

Даследаванні, праведзеныя на малпах, паказалі, што ў жывёл не праявілася інфекцыя пасля ўвядзення ім вірусу ВІЧ.

BBC