BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У 2023 годзе беларускі нарадзілі ў Польшчы 775 дзяцей

Паводле звестак польскай базы PESEL, у грамадзянак Беларусі ў мінулым годзе нарадзілася 775 дзяцей.

Самымі папулярнымі месяцамі нараджальнасці былі лістапад, травень, ліпень, жнівень, кастрычнік, паведамляе тэлеграм-канал “Беларусы ў Польшчы”.

Пададзеная статыстыка не ўключае дзяцей, якія нарадзіліся ў беларусак з польскім грамадзянствам ці калі адзін з бацькоў мае іншае грамадзянства, з якім ўносяць у базу PESEL.

Паводле законаў Рэспублікі Беларусь, калі адзін з бацькоў дзіцяці, народжанага за мяжой, мае беларускае грамадзянства, то дзіця атрымлівае грамадзянства Беларусі.