Удзельнік страйку на «Нафтане» скончыў жыццё самагубствам



30 траўня пайшоў з жыцця Уладзімір Крысёнак, аператар 6-га разраду вытворчасці № 3 ААТ «Нафтан». Яго знайшлі дома павешаным, паведамляюць праваабаронцы.

Уладзімір далучыўся да агульнанацыянальнай стачкі восенню 2020 года. Ён быў кандыдатам на пасаду старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза супрацоўнікаў «Нафтан» у 2021 годзе.

24 траўня Уладзімір быў затрыманы прадстаўнікамі сілавых структур (меркавана, ГУБАЗіКа) і праз 72 гадзіны выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. Як мяркуюць знаёмыя Уладзіміра, прычынай затрымання магла паслужыць актывізацыя розных сілавых структур пасля нядаўняй публікацыі ў СМІ відэа, якое адлюстроўвае жаласны тэхнічны стан устаноўкі, на якой калісьці працаваў Уладзімір. Вядома, што сілавікі пагражалі яму 12 гадамі зняволення.

1 чэрвеня Уладзіміра пахавалі.

[manual_related_posts]