Удзельніка роварнага «ланцуга салідарнасці» пакінулі на Акрэсціна



Удзельніка роварнага «ланцуга салідарнасці» пакінулі на Акрэсціна да панядзелка. Удзень 10 ліпеня стала вядома пра затрыманне адраджальніка Задзіночання беларускіх студэнтаў і заснавальніка кампаніі «Дзіджытал Нэйціўс» Яўгена Міхасюка, які ўдзельнічаў у роварных заездах.

Паводле праваабаронцаў «Вясны», яго да панядзелка пакінулі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў у Менску на Акрэсціна. У ЦІП пацвердзілі, што Міхасюк у іх, але з якой прычыны, не ўдакладнілі. «Вясна» мяркуе, што ў панядзелак яго могуць судзіць за «несанкцыянаваную акцыю».

Апошнімі днямі беларусы сталі праводзіць роварныя флэшмобы, «прабегі салідарнасці». Некаторых удзельнікаў затрымліваюць з розных прычынаў. 10 ліпеня ў Менску АМАП затрымаў каля 15 чалавек. Паводле «Вясны», усіх акрамя Міхасюка, вызвалілі, на некаторых склалі пратаколы за парушэнне правілаў дарожнага руху, аштрафавалі на 27 рублёў. Затрыманых днём раней удзельнікаў роварных акцый Андрэя Бароўскага і Аляксандра Масяйчука асудзілі на 7 дзён арышту.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: facebook.com

[manual_related_posts]