Удзельнікі ХХІІ пешай экуменічнай пілігрымкі накіроўваюцца ў Вільню



Удзельнікі ХХІІ пешай экуменічнай пілігрымкі ў Вільню наведалі Гародню.  На працягу дзевяці дзён пілігрымы будуць несці да Маці Божай Вострабрамскай свае інтэнцыі. Дэвіз сёлетняй пілігрымкі “Хто верыць, той не адзінокі”.

З Беластоку вырушыла трыста чалавек, 19 жніўня да іх далучацца пілігрымы з Гародні.

Кажа ксёндз-біскуп Хенрык Цярэшка:

– Вітаем усіх слухачоў Беларускага Радыё Рацыя. Ідзем мы з Беластоку да Вострай Брамы ў Вільню. Вандруем  дзевяць дзён, каб ушанаваць абраз Вострабрамскай Божай Маці, які шануецца ўсімі каталікамі, а таксама праваслаўнымі людзьмі.

IMG_1403 rr

 

У Вільню пілігрымы прыбудуць 25 жніўня.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Савелія Малчанава