У Глыбокім адзначаюць Грамніцы



Каталіцкая Царква сёння адзначае свята Ахвяравання Гасподняга або інакш Грамніцы. Святочнае набажэнства адбылося ў Глыбоцкім касцёле Святой Тройцы. У гэты дзень асвячаюць таксама свечкі.

Паводле ксяндза Віктара Місевіча, свечкі-грамнічкі – гэта сімвал Хрыста, які асвятляе цемру людскіх грахоў і іх жыццё:

– Гэтыя грамнічныя свечкі з хрысціянскай даўніны, яны запальваліся і цяпер запальваюцца, напрыклад, калі існуе нейкая пагроза – ці гэта бура, ці гэта маланка нейкая, ці ў выпадку смерці чалавека, даецца ў рукі чалавеку, які памірае. Таму гэта вельмі папулярнае свята, людзі прыходзяць у касцёл, некатрыя трымаюць у руках некалькі свечак, каб пазней асвечаную свечку падарыць сваім блізкім, хто не змог прыйсці ў касцёл.

Яшчэ адна назва свята – Стрэчанне, у хрысціянстве знаменавала сустрэчу Сімяона з Ісусам Хрыстом, сустрэчу Старога і Новага запаветаў, а ў народзе тлумачылася як сустрэча зімы з летам. Вернікі Праваслаўнай царквы адзначаюць Грамніцы 15 студзеня.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя