Украіна выдасць часовы від на жыхарства фатографу „Тутбая” Вадзіму Заміроўскаму



Украіна адмовіла ў часовым відзе на жыхарства фатографу „Тутбая” Вадзіму Заміроўскаму. Аднак пазней рашэнне было зменена на пазітыўнае.

„Що сказати: дуже дякую, брати, продовжуйте далі розповідати з трибун про те, як ви підтримуєте білорусів”, — напісаў у Facebook журналіст.

Пазней намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі паведаміў, што Вадзіму Заміроўскаму ўсё ж выдадуць часовы від на жыхарства ва Украіне.

«Мы размаўлялі з кіраўніцай Дзяржаўнай міграцыйнай службы Украіны спадарыняй Наталляй Навуменка, якая выдатна разумее праблемы нашых калег, і знайшлі выхад з сітуацыі, якая склалася», – напісаў Гарэцкі.

Вадзім Заміроўскі — адзін з лепшых фотажурналістаў Беларусі. Ва Украіну ён выехаў з сям’ёй, мае малога сына.

Цяпер у Кіеве жывуць каля блізу 80 журналістаў, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года. Таксама дзесяткі журналістаў, якія былі вымушаныя выехаць з Беларусі, жывуць у Польшчы, Грузіі, Літве.