Украінка спрабавала ўвезці ў Польшчу сына ў валізцы



Тая ж пара была ўжо затрыманая 11 чэрвеня. Тады дзіця таксама не мела пашпарту.

50-гадовага грамадзянка Украіны спрабавала нелегальна ўвезці на тэрыторыю Польшчы свайго 8-гадовага сына, які быў схаваны ў чамадане, паведаміла Анна Міхальска з Бяшчадскага аддзела памежнай варты ў Пярэмышлі.

„Падчас кантролю цягніка з Кіева ў Пярэмышль мытнікі знайшлі ў валізцы адной з пасажырак 8-гадовага хлопчыка. Яго маці спрабавала незаконна ўвезці сына ў Польшчу. Ён быў схаваны пад адзеннем. У дзіцяці не было дакументаў, якія дазваляюць на перасячэнне мяжы”, – сказала Міхальска.

Яна нагадала, што тая ж пара была ўжо затрыманая 11 чэрвеня, у першы дзень бязвізавага руху паміж Украінай і краінамі Еўразвяза. Тады дзіця таксама не мела пашпарту.

Маці і сын былі вернутыя з мяжы ва Украіну. Грамадзянка Украіны была аштрафавана на суму 200 злотых.

radyjo.net