Украінскі матрос ахвяраваў жыццём, каб падарваць мост і спыніць войскі РФ



Украінскі інжынер асобнага батальёну матрос Віталь Скакун падарваў Генічны мост, каб спыніць перасоўванне расейскага войска. Пра гэта паведамляе Генштаб узброеных сілаў Украіны на сваёй старонцы ў Facebook.

Як сказана ў пасце, „адным з самых цяжкадаступных месцаў” на мапе Украіны стаў Крымскі пярэсмык, дзе расейскія войскі сустрэліся з асобным батальёнам украінскай марской пяхоты. Каб спыніць прасоўванне танкавай калоны Расеі, было прынятае рашэнне аб падрыве Генічаскага аўтамабільнага моста.

„Выканаць гэтую задачу вызваўся інжынер асобнага батальёна матрос Скакун Віталь Уладзіміравіч. Мост быў замініраваны, але сысці адтуль ён не паспеў. Па словах пабрацімаў, Віталь выйшаў на сувязь і паведаміў пра тое, што ўзрывае мост. Адразу ж раздаўся выбух. Наш сабрат загінуў. Яго гераічны ўчынак значна замарудзіў прасоўванне ворага, што дазволіла падраздзяленню перадыслацыравацца і арганізаваць абарону”, — заявілі ў Генштабе.

[manual_related_posts]