Украінскі вайсковец падзякаваў беларусам



Украінскі вайсковец падзякаваў беларусам:

«У сапраўдным пекле мы сустрэлі групу воінаў з Беларусі з інтэрнацыянальнага батальёна [гаворка пра байцоў з батальёна К.Каліноўскага]. Хлопцы прыйшлі да нас на дапамогу туды, дзе вораг у 50 метрах, дзе за 15 хвілін было дзесьці 45 прыходаў снарадаў па нас, дзе ў паветры лётаюць і гудуць арланы, дзе не кожны можа нават на 5 кіламетраў падысці. Месца, дзе стрэлы і смерць побач з табой. І гэтыя хлопцы, беларусы, не пабаяліся і прыйшлі. Вялікі гонар і нізкі паклон. Я ўбачыў бясстрашных людзей і сапраўдных баявых братоў!», — напісаў Рыгор Кірылкін.