Украінскія і беларускія рэжысёры адмысловых тэатраў збяруцца ў Століне



Кіеўскія ды берасцейскія рэжысёры адмысловых тэатраў збяруцца ў Століне, каб прыняць удзел у міжнародным летніку для маладзёнаў з асаблівасцямі развіцця. Рэжысёры выступяць у якасці валанцёраў, якія напрацягу тыдня будуць займацца тэатральным майстэрствам з маладымі людзьмі.

Кіраўнік столінскага аб’яднання „Цэнтр падтрымкі маладых інвалідаў” Міхаіл Скрабейка расказаў, што ўдзельнікі летніку вельмі пасябравалі з валанцёрамі з Кіева:

– Яны ўсе прыязджаюць да нас на летнік, працуюць. Таццяна Зарэмба з Берасця, Віталь Любата з Кіева – яны ўсе працуюць у нас на летніку, як валанцёры. Для моладзі гэта задавальненне, што яны праводзяць рэпетыцыі – ёсць для каго паказаць. Яны вельмі добра адзін аднаго ведаюць – кіеўляне, нашая моладзь, яны сустракаліся ўжо не адзін раз. Кіеўляне нават на нашым летніку былі – некалькі чалавек, акрамя таго, што былі валанцёры кіеўскія, дык яшчэ былі і маладзёны-інваліды.

Паводле вынікаў летніка ўдзельнікі прадставяць жыхарам Століншчыны тэатральныя пастаноўкі ва ўласным выкананні. Адпачынак для маладзёнаў з абмежаванымі магчымасцямі ладзіцца на ўзбярэжжы палескай ракі Гарынь. Арганізатары вызначыліся са складам удзельнікаў і з тэрмінамі летніку, які пройдзе з 6-га па 13-га ліпеня.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]